Вальжына Морт чыталa вершы з сваёй новай кнігі ў Вашынгтоне
Аўтар Natallia   
17.04.2008 г.

 12 красавіка ад 4 да 5.30 папаўдні ў Вашынгтоне ў бібліятэцы на Capitol Hill Вальжына Морт чыталa вершы з сваёй новай кнігіФабрыка сьлёз”. Кніга з'явілася яшчэ зімой, але гэта было першае чытаньне па-беларуску.

Cапраўднае прозьвішча Вальжыны - Мартынава. Яе псэўданім перакладаецца з францускай мовы якмёртвая”. Kрохкая дзяўчынка, яна сваім зьнешнім выглядам кантрастуе з жорсткімі, напружанымі і часам выбуховымі радкамі сваіх вершаў. Вальжына чытала пераважна па-беларуску.

ВершБелы наліў” - першы верш напісаны пасля пераезду ў Вашынгтон. Калі адбылося першае лета без вельмі любімага ўсімі беларусамі белага наліву.

ВЕРШ ПРА БЕЛЫ НАЛІЎ

белыя яблыкі, першыя яблыкі лета,
са скурай пяшчотнаю, бы ў немаўляці,
хрусткія, як белы зімовы сьнег.
ваш водар мне не дае спакою,
так па начах мерцьвякі
мучаць
сваіх забойцаў,
белыя яблыкі,
так кожны ліпень зямля
цяжэе
пад вашай вагою.


а тут толькі сьмецьце пахне, як сьмецьце
а тут толькі сьлёзы смакуюць, як соль

як мы зьбіралі вас,
нібы ракушкі зялёных садоў-акіянаў,
адарваўшыся ад матчыных грудзей,
вучыліся
ва
ўсім шукаць сарцавіньне зубамі.

што ж нашыя зубы тут сталі як вата

белыя яблыкі,
у чорнай вадзе рыбакі,
выкармленыя вамі, тонуць.

K
раналі да сэрца радкі верша пра бабулю. Нада дадаць, што ў паэткі многа вершаў прысьвечана бабулі і напісана па гісторыях, што яна распавядала Вальжыне ў дзяцінстве.

***

мая бабуля
ня ведае болю
яна
думае што
голад
гэта ежа
галота
гэта багацьце
смага
гэта вада
яе
цела як вінаград абвілася вакол палкі
яе
валасы як пчаліныя крылцы
яна глытае сонечныя зайчыкі таблетак
называе
інтэрнэт тэлефонам ў амэрыку
яе
сэрца стала ружаюяго толькі і можна
што
нюхаць
прыціскаючыся
да яе грудзей
больш
ад яго ніякага толку
толькі
кветка
яе
рукі як ногі бусла
чырвоныя
палачкі
і
я сяджу на кукішках
і выю ваўком
на
белую поўню тваёй галавы
бабуля
я
кажу табе гэта ня боль
гэта
так моцна цябе абдымае бог
цалуе
і коле сваёй няголенай шчакою

Сярод іншых быў зачытаны вершФабрыка сьлёз

ФАБРЫКА АНАНІМНЫХ СЬЛЁЗАГОЛІКАЎ

і зноў па выніках году
самых
высокіх паказьнікаў
дасягнула
фабрыка сьлёз.

пакуль міністэрства транспарту таптала абцасы,
пакуль міністэрства сардэчных справаў
білася ў істэрыцы,
фабрыка сьлёз працавала па начах,
нават па сьвятах ставіла рэкорды вытворчасьці.

у час, калі станцыя па апрацоўцы ежы
перажоўвала
чарговую катастрофу,
фабрыка сьлёз перайшла на эканамічна рэнтабэльную
пераапрацоўку
адыходаў мінулага
галоўным чынам, асабістых успамінаў.

фотаздымкі работнікаў году
ўрачыста разьмясьцілі на сьцяне плачу.

яінвалід працы фабрыкі-героя сьлёз,
у мяне на вачах мазалі,
у мяне пералом шчок.
мне плацяць заробак прадукцыяй, якую я вырабляю.
і я шчасьлівая тым, што маю.

Акрамя напісаньня вершаў на беларускай мове Вальжына займаеца перакладамі. У сьвет выйшлі вершы польскага паэта Рафала Ваячкі ў яе перакладзе.Была магчымасьць паслухаць гэтыя вершы і верш напісаны Вальжынай Рафалу Ваячку.

Рафалу Ваячку


перад вачыма
лезе
ў рот
над
вухам
брыдкаю
мухай
лётае
сьмерць
перашкаджае
глядзець
есьці
слухаць
нарэшце
здолеў яе ўхапіць
сьціснуць
у
кулаку
і
ў выніку
больш
нічога ня трэба
адарваў
ёй крылцы
галаву
адпусьціў
яе мітусіцца
на
падлогу
і
назіраеш падоўгу
дакладней
вечна

Ва ўсіх прысутных засталося самае прыемнае ўражаньне ад пачутых вершаў.

 

Натальля Рабава

www.belmovdc.org

 

Cустрэча арганзаваная Беларуска-Амэрыканскiм Задзіночаньнем.