Акцыя ў падтрымку свабоды Беларускага Інтэрнету
Аўтар Natallia   
17.01.2010 г.

Насупраць беларускай амбасады ў Вашынгтоне 16 студзеня адбылася традыцыйная акцыя Дня беларускай салідарнасьці. Асноўнай тэмай пратэсту ў гэты раз стала праблема свабоды беларускага Iнтэрнэту.

Прадстаўнікі беларускіх моладзевых арганізацый і рухаў у ЗША раздавалі мінакам інфармацыйныя матэрыялы пра праект указа «Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сегмента глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт». Як вядома праект указа значна ўзмацьняе жорсткасць нагляду ўладаў за інтэрнэт-карыстальнікамі і ўводзіць шэраг новых умоваў функцыянаваньня Байнэту.

Актывісты параўналі сітуацыю кантролю над Iнтэрнэтам у Беларусі з такімі краінамі, як Паўночная Карэя, Кітай і Іран.

www.belmovdc.org

www.belmov.org