Main Menu
Галоўная
Навіны
Артыкулы
Абвесткі
Кантакт
Спасылкі
Пошук


Бясплатны хостынг

Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША





Зварот Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкi да беларусаў замежжа і сяброў Беларусі ў свеце. Друк
Аўтар Natallia   
06.06.2008 г.
 Шаноўныя сябры!

4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА, меўся здаваць апошні выпускны экзамэн, але яго не дапусьцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя Івана, за імкненьне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова В. І. і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М.

Яны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела адукацыі Менрайвыканкама ануліраваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў Івана Шылы, за што былі звольнены з працы.

Заклікаем усіх беларусаў свету асудзіць незаконнасьць прынятага рашэньня і паўплываць на дадзеную сітуацыю ўсімі магчымымі сродкамі.

МЫ ПАТРАБУЕМ:

- АДНАЎЛЕНЬНЯ ІВАНА ШЫЛЫ Ў ШКОЛЕ

- АДНАЎЛЕНЬНЯ МУЖНЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ НА ПРАЦЫ

29 чэрвеня запрашаем усіх на дэманстрацыю, якая пачнецца а 11 гадзіне раніцы ля будынка ААН.( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue)

760 United Nations Plaza

New York City, NY 10017, USA

Разам мы пераможам!

www.belmov.org

www.belmovdc.org