|
З Беларусі з'ехалі амерыканскія дыпламаты |
|
|
Аўтар Natallia
|
|
04.05.2008 г. |
|

3 траўня ў першай палове дня Беларусь пакінулі 11 амерыканскіх дыпламатаў. Пасля іх ад'езду ў Менску застануцца чатыры дыпламаты, у тым ліку часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. 30 красавіка Джонатану Муру быў уручаны спіс амерыканскіх дыпламатаў, якія абвешчаны ў Беларусі персонамі нон грата і мусяць пакінуць краіну на працягу 72 гадзін.
Абвастрэнне беларуска-амерыканскіх адносінаў пачалося ў сакавіку пасля змяшчэння на афіцыйным сайце Мінфіна ЗША заўваг да санкцыяў, уведзеных у лістападзе 2007 года адносна канцэрна "Белнафтахім" з патрабаваннем вызвалення з турмаў беларускіх палітвязняў. 7 сакавіка з Вашынгтона для кансультацый быў адкліканы амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка з патрабавання беларускага боку Менск пакінула амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт. Пасля амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. 27 сакавіка Менск пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў, працу працягнулі 15 супрацоўнікаў. www.charter97.org |