Main Menu
Галоўная
Навіны
Артыкулы
Абвесткі
Кантакт
Спасылкі
Пошук


Бясплатны хостынг

Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША





Aкцыя Салідарнасьці ля беларускай амбасады ў Вашынгтоне Друк
Аўтар Natallia   
17.04.2008 г.

 У Вашынгтоне прайшла традыцыйная акцыя Салідарнасьці ля беларускай амбасады ў ЗША.

Некалькі чалавек прыйшлі, каб выказаць сваю падтрымку змагарам за дэмакратыю ў Беларусі.Такім чынам удзельнікі акцыі нагадваюць міжнароднай супольнасьці, што ў краіне ў сэрцы Эўропы, дасуль пануе дыктатура.

Турысты, якіх у дні візіту главы Рымска-каталіцкай царквы ў Вашынгтоне было больш, чым звычайна, ахвотна фатаграфавалі пікетоўцаў.

Супрацоўнікі беларускай амбасады, як заўсёды, рабілі выгляд, што падзея іх не датычыць. Гэтым разам сярод іх не было амбасадара Беларусі Міхася Хвостова, якога МЗС Беларусі адклікаў у Менск пасля ўвядзення Амерыкай санкцыяў у дачыненні да беларускага рэжыму.

Удзельнікі дэманстрацыі збіраюцца правесці наступную акцыю 16 траўня.