Main Menu
Галоўная
Навіны
Артыкулы
Абвесткі
Кантакт
Спасылкі
Пошук


Бясплатны хостынг

Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША





Мастацтва супраць дыктатуры Друк
Аўтар Natallia   
18.11.2009 г.

Сардэчна запрашаем Вас наведаць адкрыцьцё выставы "Мастацтва супраць дыктатуры".

Супольнасьць "Трэці Шлях" і Беларускі Музэй у Нью Ёрку ў супрацоўніцтве з Камісіяй Бясьпекі і Каапэрацыі ў Эўропе (Амэрыканская Хэльсінская Камісія) і Нямецкім Фондам Маршала ў Злучаных Штатах Амэрыкі адкрыюць выставу "Мастацтва супраць дыктатуры" у панядзелак 23-га лістапада ўвечары а палове на сёмую (6.30 р.м.) у фае Rayburn House Office Building - аднаго з будынкаў амэрыканскага Кангрэсу.

Сярод выступоўцаў на мерапрыемстве будуць Павел Марозаў - старшыня Кангрэсу Новай Беларускай дыяспары ў Эўропе ды ЗША і беларускі дэсыдэнт, прадстаўнікі Амэрыканскай Хэльсінскай камісіі, прадстаўнікі Беларускай дыяспары ў ЗША і Беларускага Музэю ў Нью Ёрку, Анастасіас Сарыкас - добра вядомы адвакат, які падтрымлівае беларускі мастацкі рух, беларускія мастакі Алесь Шатэрнік, Ягор Батальёнак, беларуска мастакі, які жывуць у ЗША - Алена Тылькіна і Юлія Шатэрнік. Таксама на выставе будуць паказаны відэа і фотаздымкі, адлюстроўваючыя сёняшнюю сытуацыю ў Беларусі.

Дыктатура Аляксандра Лукашэнкі за апошнія 14 гадоў прывяла да істотнай маргіналізацыі беларускай наыянальнай культуры і мастацтва. Тыя мастакі, хто спрабаваў выказаць сваю волю праз мову мастацтва, падвяргаліся бесперапыннаму перасьледу з боку ўладаў, усялякімі шляхамі падаўлялася іх актыўнасьць, рабіліся спробы маргіналізаваць іх творчасьць.

"Мастацтва супраць дыктатуры" прадстаўляе карціны і скульптуры самых вядомых беларускіх мастакоў-дысыдэнтаў і ў тым ліку магчымасьці альтэрнатыўнага мастацтва, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай беларускай нацыянальнай культуры, але якія па палітычных прычынах не змаглі ў поўнай меры служыць народу Беларусі.

Выстава дае ўнікальную магчымасьць пазнаёміцца з сучасным беларускім мастацтвам, якое ў цяперашні час не прэзентавана анідзе ў сваёй разнастайнасьці.

Выстава і яе адкрыцьцё будзе праходзіць у фае Rayburn House Office Building (што ў двух кварталах ад станцыі мэтро Capitol South). Зьвяртаем увагу, што наведвальнікі мерапрыемства павінны ўваходзіць у будынак з боку South Capitol Street (уваход для наведвальнікаў і пэрсанала). 

Выстава будзе адкрыта для публікі у панядзелак 23-га лістапада з 3-х па поўдні да 9-ці гадзін увечары (3 p.m. - 9p.m.) і ў аўторак 24-га лістапада з 10-ці раніцы да 1-й гадзіны па поўдні (10 a.m. - 1 p.m.).
www.belmuseum.org